Пашкевіч: «Літва памежную сутычку з Лукашэнкам ўжо прайграла»

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі — пра тое, чаго не зразумела Літва ў стасунках з Лукашэнкам.

— У мяне асабіста няма ніякіх сумневаў у тым, што Літва гэтую памежную сутычку з рэжымам Лукашэнкі непазбежна прайграе, — лічыць Аляксандр Пашкевіч. — Больш за тое — яна ўжо яе прайграла.

І адбылося гэта, як ні парадаксальна, з-за поўнага неразумення прыроды гэтага рэжыму. Парадокс у тым, што якраз ад літоўцаў як ні ад каго іншага варта было б чакаць яе разумення.

Аляксандр Пашкевіч

Думаю, што любая краіна, якая наважваецца ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў выглядзе закрыцця мяжы, павінна ад пачатку ўсведамляць, што гэты рэжым, аналагічна як і пуцінскі, разумее толькі адно — сілу. Гэта аксіёма.

А таму, калі на такі крок, як закрыццё мяжы, наважвацца, трэба быць гатовым непахісна трымацца правіла, адзіна прымальнага ў зносінах з рэжымамі такой прыроды: «Не вер, не бойся, не прасі».

Як мінімум два апошнія правілы ўжо парушаныя, а таму шанцаў не толькі на перамогу, а нават на няпройгрыш ужо няма. Парушэнне трэцяга правіла — толькі пытанне часу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)