Навумчык: Можна ўпэўнена казаць пра сьвядомую, мэтанакіраваную стратэгію трампаўскай адміністрацыі на падтрымку Пуціна-агрэсара
Палітычны аглядальнік падводзіць вынікі пяці месяцаў дзейнасьці трампаўскай адміністрацыі.

— Дзяржсакратар ЗША Рубіё павіншаваў з днём Расеі расейскі народ, «які працягвае разьвіваць свае памкненьні да сьветлай будучыні», — піша Сяргей Навумчык.
У гэты момант пуцінскія вайскоўцы «працягваюць разьвіваць» спробы захопу тэрыторый сувэрэннай Украіны, зьнішчаюць украінскія жылыя дамы, школы і шпіталі, а ў расейскіх турмах катуюць і забіваюць украінскіх ваеннапалонных і захопленых на акупаваных тэрыторыях украінскіх патрыётаў.
І ўсё гэта — пры падтрымцы большасьці расейскага насельніцтва, якое «сьветлую будучыню» бачыць у аднаўленьні імпэрыі, а на сёньняшнім этапе — у зьнішчэньні Ўкраіны як дзяржавы і ўкраінцаў як этнасу.
Пяць месяцаў дзейнасьці трампаўскай адміністрацыі — дастатковы, на мой погляд, тэрмін, каб пераканацца: выразна пракрамлёўскі, прапуцінскі вэктар палітыкі Вашынгтону — не капрыз нікчэмнага ў сваёй некампэтэнтнагасьці дзялка, які пакуль знаходзіцца ў Белым доме, і не мудрагелістая тактыка з мэтай завабіць Пуціна ў пастку (такая ацэнка гучала ў першыя тыдні пасьля інаўгурацыі Трампа).
Сёньня ўжо можна ўпэўнена казаць пра сьвядомую, мэтанакіраваную стратэгію трампаўскай адміністрацыі на падтрымку Пуціна-агрэсара, Пуціна-дыктатара, Пуціна-імпэрца.
І ў гэтай стратэгіі Беларусі вызначаны статус калёніі Крамля.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное