Канвеер рэпрэсій. Жыхарцы Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Ціханаўская заклікала спыніць здзекі над палітвязняволенымі жанчынамі
Хроніка палітычнага пераследу 23 жніўня.
Ціханаўская заклікала спыніць здзекі над палітзняволенымі жанчынамі
Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з адкрытым зваротам у абарону жанчын, якія знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных артыкулаў.
— У Беларусі сама меней 178 жанчын знаходзяцца ў турмах як палітвязні. Яны сутыкаюцца са знявагамі, адмовай у медыцынскай дапамозе і пагрозамі страціць дзяцей. Гэтая жорсткасць павінна спыніцца. Ні адна жанчына не павінна падвяргацца гвалту за «злачынства» — імкненне да свабоды, — напісала Ціханоўская ў Х.
Нагадаем, што 18 жніўня беларуская праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» звярнулася ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (CEDAW) з патрабаваннем распачаць расследаванне сістэмных катаванняў, знявагай і дыскрымінацыю жанчын у турмах Беларусі, у прыватнасці палітвязняў.
Жыхарцы Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце
Малалікі і неактыўны чат, у якім пісала Вольга Мікалаева, абвясцілі «экстрэмісцкім фарміраваннем», піша Наша Ніва.

Вользе Мікалаевай 32 гады. Яна з Баранавічаў. Пасля вучобы ва ўніверсітэце ў Мінску вярнулася ў родны горад. У яе ёсць муж і дружная сям'я.
Дзяўчына займалася музыкай і раней была бубначкай у аматарскіх музычных гуртах. Сям'ёй яны падарожнічаюць па Беларусі і іншых краінах.
Вольгу Мікалаеву затрымалі ў лістападзе 2024 года, а асудзілі ў сярэдзіне 2025-га. Мяркуючы па спісе «экстрэмістаў» МУС, яе асудзілі па двух артыкулах — «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
Вядома, што Вользе прысудзілі тэрмін у калоніі. Ёй пагражала да сямі гадоў, але дакладны прысуд невядомы.
КДБ абвесціў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім малы і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фарміраваннем увосень 2024 года. Вольга, падобна, была сярод мадэратараў у чаце. Праўда, адміністратар можа зрабіць мадэратарам любога ўдзельніка нават без ягонай просьбы.
Выйшлі на Вольгу праз неабаронены акаўнт. Ён быў прывязаны да ўласнага нумара дзяўчыны і прабіваецца праз боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное