Ціханоўская пра смерць былой палітзняволенай: «Гэта цынічная спроба схаваць злачынства»

Лідарка беларускіх дэмсіл пракаментавала смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай.

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская нагадала, што жанчыну адправілі ў турму за звычайны лайк у інтэрнэце:

— Яе пакаралі зняволеннем, а потым — за тры месяцы да канца тэрміну — нібыта «памілавалі», каб паказаць «міласэрнасць» рэжыму Лукашэнкі. Гэта не акт высакароднасці, гэта — цынічная спроба схаваць злачынства.

Выпусціць чалавека, калі яго арганізм ужо зломлены — гэта не памілаванне, гэта хаванне доказаў забойства. Рэжым Лукашэнкі не шкадуе ні жанчын, ні хворых, ні старых. Ён кідае людзей у вязніцы за лайкі, словы і думкі, а потым ціха знішчае іх здароўе і чалавечую годнасць.

І тое, як гэты рэжым забіў Тамару — не адзінкавы прыклад. Мы памятаем гісторыі Святланы Круцікавай, Анны Кандраценка, Валянціна Іваноўскага. І, на вялікі жаль, наўрад ці ў гэтым спісе пастаўленая кропка.

Тамара Каравай

Святлана Ціханоўская выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім Тамары.

— Гэта жудасная трагедыя, якая не павінна была здарыцца. Мы працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем не ціхага вызвалення перад смерцю, а справядлівасці. Не замоўчвання і падману, а пакарання вінаватых у катаваннях і смярцях, — адзначыла лідарка дэмсіл.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)